МегаХит » Альтернатива » Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы

Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы

Слушать бесплатно
Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы
Нравится альбом?
Да (0%)
Нет (0%)

Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы текст

З закінутага дрэва
птушкі рвуцца ў Вырай,
большасць прэч,
трымцяць па іх галіны,
гаротна сірацее
мая краіна
аздобленая спрэс
сузор'ямі надзей,
якія раптам
згаслі назаўжды...

На тле заходу развітацца,
падалей, і не вяртацца.

Крыжы ўздоўж шашы,
енк нежывых
скуголіць у гушчары...

Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...

Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...

Мой кнот цярпення палае
безнадзейна і млява,
які год не згасае,
і ці наўмысна я
выпрабоўваю лёс,
застаючыся тут,
пад ценем тых жа
змрочных хмар,
аддаўшы шыю на ланцуг,
займеўшы вечна сумны твар.

Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...

Й нават на волі
(мы страцілі пах)
усё роўна ў палоне
(свірбіць ажно жах)
усечасных арэляў
(так халодна ўнутры)
з якіх не саскочыць,
не дапамагчы...

Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...

Green Meadow - Крыжы ўздоўж шашы клип

Еще песни от Green Meadow
Комментарии (0)
Комментировать
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив

00:00
00:00